«Героі цёмных часоў» — анлайн-фотавыстава пра беларускіх палітвязняў

Пачала працу анлайн-фотавыстава пра беларускіх палітвязняў «Героі цёмных часоў»

czulcova.jpg

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт арганізаваў анлайн-фотавыставу «Героі цёмных часоў», каб асвятліць становішча палітвязняў і павысіць усвядомленасць небяспекі аўтарытарнай і рэпрэсіўнай сістэмы ў Беларусі.

«Серыя фотаздымкаў падкрэслівае парушэнні правоў чалавека і свабоды выказвання меркаванняў з боку беларускіх уладаў, якія затрымалі больш за 1100 палітвязняў. Яны з'яўляюцца жывым сведчаннем беспрэцэдэнтных дзяржаўна-арганізаваных рэпрэсій, якія перашкаджаюць беларускаму народу ў яго мужнай барацьбе за дэмакратыю», — паведамляюць арганізатары.

maryna_zlolatava.jpg

stefanovicz_1.jpg