Для хірурга Андрэя Любецкага пракуратура просіць пяць гадоў зняволення

Пракуратура просіць пяць гадоў калоніі для палітвязня хірурга Андрэя Любецкага

img_0123_2_logo_1.jpg

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца суд над вядомым хірургам, палітвязнем Андрэем Любецкім.

Сёння, 14 красавіка, пракурор Жанна Баранава абвясціла, што бок абвінавачвання просіць для палітвязня яго пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму

Андрэя Любецкага затрымалі 4 траўня 2021 года. Палітвязня абвінавачваюць у тым, што ён "неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць даную ім медыцынскую клятву ( ... ) і ўсяляк перашкаджаць аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем'яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў".

Хірурга таксама абвінавачваюць ва ўдзеле ў васьмі акцыях пратэсту. Пасты Андрэя Любецкага ў сацсетках расцанілі як абразы і распальванне варожасці.

Андрэй Любецкі адпрацаваў 18 гадоў у дзіцячай бальніцы № 4 у Мінску сківічным хірургам. Пасля выбараў 2020 года быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна.