Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне мяжы праз наземныя пункты

Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, паводле якой здымаюцца абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы як замежнымі грамадзянамі, так і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у наземных пунктах пропуску, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

082e63c674fdcd807bd953e5e5949f5c_1.jpg


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года №197 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года №624" адмененыя раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне мяжы ва ўмовах COVID-19.
Дадзеныя абмежаванні знятыя з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Патрабаванні на ўезд/выезд у / з Рэспублікі Беларусь адмененыя як для замежных грамадзян, так і беларускіх. Раней уезд замежнікаў у Рэспубліку быў абмежаваны, за выключэннем пэўных катэгорый грамадзян, а таксама выезд з краіны беларусаў быў абмежаваны трыма месяцамі.
Разам з тым, для ўезду замежнікам застаецца неабходным ПЛР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі). Пры гэтым спрошчаныя патрабаванні па ўездзе ў Рэспубліку Беларусь без вынікаў ПЛР-даследаванняў для замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам, якая складваецца на тэрыторыі Украіны, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых дзяржаў, і грамадзян Расіі, якія ўязджаюць праз беларуска-расійскую дзяржаўную мяжу.
 Абмежаванні на выезд здымаюцца з апоўначы 3 красавіка. 
Нагадаем, забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску дзейнічае ў Беларусі з 21 снежня 2020 года. Яна была ўведзена нібыта ў мэтах прадухілення распаўсюджвання ў краіне COVID-19.