Мінздароўя: У Беларусі выяўлены 921 пацыент з COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваны 921 пацыент з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне пацверджаны 964 677 выпадкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
![0e9f875_36bfa52_vaccine690.jpg 0e9f875_36bfa52_vaccine690.jpg](/img/v1/images/0e9f875_36bfa52_vaccine690.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выпісаныя за дзень 349 пацыентаў. Ачунялі, паводле афіцыйнай інфармацыі, 961 962
чалавекі.
За суткі памерлі 7 пацыентаў. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6836 смяротных зыходаў.