Беларускі перавозчык спрабаваў завезці ў Расію 60 тон польскіх груш
У Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці расійскія мытнікі і памежнікі спынілі тры грузавыя аўтамабілі, якія належаць беларускаму перавозчыку. У аўтамабілях перавозілася 60 тон груш, аднак перавозчык не змог падаць на іх суправаджальныя дакументы, у тым ліку фітасанітарныя сертыфікаты. Згодна з маркіроўкай на тары, краінай паходжання садавіны з'яўлялася Польшча.

Грушы збіраюцца знішчыць. Разглядаецца пытанне аб узбуджэнні адміністрацыйнай справы ў дачыненні да перавозчыка. Яму пагражае штраф, паведамляе reform.by са спасылкай на Цэнтральнае мытнае кіраванне ФМС Расіі.