У Латвіі затрымалі двух расійскіх шпіёнаў
Яшчэ ў мінулым годзе ў Латвіі затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з вайсковай выведкай Расіі. Пра гэта стала вядома з перададзеных у канцы 2021 года ў пракуратуру матэрыялаў крымінальных спраў.

Паводле даных Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ), падазраваныя сустракаліся з прадстаўнікамі ваеннай выведкі на тэрыторыі Расіі. Абодва змешчаныя пад варту, паведамляе Delfi.lv.
Першы з затрыманых, паводле версіі пракуратуры, «выкарыстаў
кола кантактаў, наладжаных падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, для атрымання,
абагульнення, аналізу і перадачы расійскай вайсковай выведцы інфармацыі пра баявыя магчымасці, планы і навучанне Нацыянальных узброеных сіл Латвіі,
абаронныя закупкі і пашырэнне прысутнасці сіл NATO».
Па справе другога падазраванага вядома, што яго вінавацяць у шматгадовым супрацоўніцтве з расійскай выведкай.