Андрэй Паротнікаў: Крэмль трапіў на кручок да Такаева

Ці не стане крамлёўская палітыка ў адносінах да Казахстана закладніцай палітыкі самога Касыма-Жамарта Такаева? Ці не трапіў Крэмль у пастку, калі падтрымаў падчас пратэстаў у Казахстане прэзідэнта Такаева?

d13d33d3_9243_43d9_ab17_e3a5fb86fbc6_w1200_r1.webp

Заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў разважае пра гэта ў каментары Радыё Рацыя:

Гэта не Такаеў на кручку ў Крамля. Гэта Крэмль цяпер на кручку Такаева. Фактычна паўтараецца гісторыя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падтрымаўшы Такаева, Крэмль вымушаны будзе па ідэалагічных і іміджавых чынніках падтрымліваць яго заўсёды.

І цяпер крамлёўская палітыка ў адносінах да Казахстана шмат у чым стане закладніцай палітыкі самога Такаева. Крэмль цяпер не зможа публічна – адкрыта, выступіць супраць Такаева, падтрымаўшы ягоных апанентаў.

У мінулы аўторак прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што вывад войскаў кантынгенту АДКБ з краіны пачнецца праз два дні. Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах краіны стабільная, асноўная місія АДКБ завершана, паведаміў ён. Нагадаем, што Такаеў сам звярнуўся па дапамогу ў Арганізацыю Дагавора краін аб калектыўнай бяспецы падчас масавых пратэстаў у Казахстане, туды адправіліся таксама і беларускія вайскоўцы.