У АДКБ падрыхтавалі праект рашэння аб вывадзе войскаў з Казахстана
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў накіраваў на адрас старшыні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Нікола Пашыняна зварот з просьбай даць даручэнні аб завяршэнні міратворчай місіі АДКБ у краіне 13 студзеня. Арменія паведаміла пра зварот у Сакратарыят АДКБ.
Сакратарыят АДКБ падрыхтаваў праект адпаведнага рашэння і накіраваў яго кіраўнікам дзяржаў-членаў АДКБ. Рашэнне аб парадку вываду войскаў будзе зацверджана Саветам міністраў абароны АДКБ на пазачарговым пасяджэнні 13 студзеня, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Сёння Такаеў сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем. Генеральны сакратар арганізацыі праінфармаваў казахскага прэзідэнта аб пачатку вываду міратворцаў з краіны ва ўстаноўленыя тэрміны. Як раней заяўляў Такаеў, вывад войскаў пачнецца 13 студзеня і будзе доўжыцца не больш за 10 дзён.