Першыя вайскоўцы АДКБ рыхтуюцца з'язджаць з Казахстана ўжо сёння
Войскі АДКБ пачалі рыхтавацца да сыходу з Казахстана.
Сёння, 13 студзеня, вайскоўцы пачалі збірацца з Казахстана назад — распачалі “падрыхтоўку тэхнікі для вяртання ў пункты пастаяннай дыслакацыі”.
Мінабароны Расіі паведаміла, што вайскоўцы АДКБ пачалі “перадаваць ахоўныя сацыяльна значныя аб'екты праваахоўным органам Казахстана”.
Генеральны сакратар АДКБ падзякаваў вайсковаму кантынгенту за працу і перадаў ім словы падзякі прэзідэнта Казахстана.
Сёння пачынаецца вывад вайсковага кантынгенту АКДБ з Казахстана. Абяцаюць, што ён прадоўжыцца не больш за 10 дзён.