Беларусы могуць унесці прапановы па папраўках у Канстытуцыю
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абвясціла аб пачатку збору прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, піша Еўрарадыё.
![200311_konstitutsiya_1280x720.jpg 200311_konstitutsiya_1280x720.jpg](/img/v1/images/200311_konstitutsiya_1280x720.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"У Палаце прадстаўнікоў ажыццяўляецца збор прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі чакаем ад вас да 25 кастрычніка 2020 года прапановы па карэкціроўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў", — такое паведамленне з'явілася на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа.
Любы жадаючы можа накіраваць ліст па электроннай пошце. Важная дэталь, на якую звяртаюць увагу аўтары паведамлення — "накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". Гэта значыць, на прапанову немагчыма будзе атрымаць адказ.