Беларусы стварылі бот, які дапаможа лепей вывучыць геаграфію радзімы

Хочаце больш ведаць пра геаграфію Беларусі? Створаны тэлеграм-бот «Падароаж», які ў форме гульні дазваляе даведацца, дзе знаходзяцца беларускія гарады. Пра бот адна з яго аўтараў — Кацярына Гаспадарык — распавяла devby.io.

Скрыншот з бота

Скрыншот з бота


Як працуе бот

Усё вельмі проста. 

Націскаеце на «Пачаць». 

Бот генеруе мапу з двума гарадамi Беларусі. 

Задача юзера — «даехаць» ад кропкі А ў кропку Б аптымальным маршрутам. Бот можа рандомна падкінуць вам гарады або вы самі можаце выбраць месцы. Проста пішаце ў тэлеграме назву горада, напрыклад, Сянно.

Калі няма ідэй — бярыце падказкі. Калі і падказкі не дапамагаюць, то можна здацца. 

Мы натхняліся праектам travel.earth — там трэба дабірацца з краіны да краіны па ўсім свеце. Нам жа хацелася зрабіць праект менавіта па беларускіх мясцінах. Назва праектa «Падароаж» таксама адсылае на гэтага сайту. 

Кацярына Гаспадарык і Іван Рубанаў, стваральнікі бота «Падароаж»

Кацярына Гаспадарык і Іван Рубанаў, стваральнікі бота «Падароаж»

Як ствараўся чат-бот

Працавалі ў чатыры рукі: я і Іван Рубанаў, распрацоўшчык у Microsoft. 

Ваня не знайшоў код travel.earth у адкрытых крыніцах, таму вырашылі зрабіць усё з нуля.

Бот напісаны на Python + Postgres. Асновай для мапы скарысталіся SVG файлам з контурамі сельсаветаў, раёнаў ды абласцей, якія Ваня знайшоў у адкрытых крыніцах. Давялося яго пачысціць ды ўручную ды прапісаць назвы ўсіх райцэнтраў.

Што будзе з праектам далей?

Мы рэалізавалі ўсе ідэі, якія задумвалі. Цяпер збіраем фідбэк ад карыстальнікаў, будзем дадаваць/змяняць нешта. Ужо ведаеш, што трэба, каб бот разумеў не толькі «Мар'іна Горка», але і «Пухавіцкі раён».

Праз тое, што мы зараз жывем у Эстоніі, ёсць яшчэ ідэя зрабіць аналагічны праект пад эстонскія maakond’ы — аналаг беларускіх раёнаў. 

Рабілі, бо хацелася пагуляцца ў мапы

Ване падабаюцца мапы, графы, кодзіць і ўкладацца у беларушчыну.  Ён прыйшоў да мяне з ідэяй. Мне заўсёды цікава паўдзельнічаць у нечым класным. Даўно хацелася зрабіць падобны вясёлы праект. 

Бот дазваляе падвучыць геаграфію Беларусі — і нам самім, і людзям навокал. Пакуль рабіла і тэставала — ужо шмат чаго запомніла. Напрыклад, дзе знаходзяцца Масты.