Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі (фота)
Каля беларускага кансулату на Манхэтане ў Нью-Ёрку 23 сакавіка сабраліся беларусы ЗША, каб адзначыць 101-я ўгодкі БНР.
![54520534_789229381470143_7213602684090187776_n.jpg 54520534_789229381470143_7213602684090187776_n.jpg](/img/v1/images/54520534_789229381470143_7213602684090187776_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з беларускімі незалежнымі палітыкамі, СМІ, актывістамі і простымі грамадзянамі,якія змагаюцца супраць антыдэмакратычных законаў і сістэм у Беларусі.
![54799385_2110506182505087_1385555195559149568_n.jpg 54799385_2110506182505087_1385555195559149568_n.jpg](/img/v1/images/54799385_2110506182505087_1385555195559149568_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![55485881_415935159154599_6685517346737487872_n.jpg 55485881_415935159154599_6685517346737487872_n.jpg](/img/v1/images/55485881_415935159154599_6685517346737487872_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![54515418_351145748834339_1107110717707780096_n.jpg 54515418_351145748834339_1107110717707780096_n.jpg](/img/v1/images/54515418_351145748834339_1107110717707780096_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На мітынгу выступілі старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, грамадскі актывіст Валер Мінец, старшыня Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” Віталь Зайка.
Фота з фейсбука Вадзіма Васільева