Нямецкага выкладчыка, які 5 год працаваў у Гродне, не пусцілі ў Беларусь напярэдадні Дня Волі

Навуковец Андрэ Бём разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка ехаў з Украіны ў Беларусь. Алена родам з Беларусі, тут жывуць яе бацькі. Але сям’ю ў краіну не пусцілі.

Андрэ Бём, nn.by

Андрэ Бём, nn.by

Як напісала ў фэйсбуку Алена, на беларускай мяжы іх не прапусцілі з-за знешняга выгляду пашпарта – ён быў падклеены. Пазней Андрэ напісаў у фэйсбуку, што яму забаранілі ўезд у Беларусь акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў Гродне. У Андрэ ёсць дзейсная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь.
Філолаг-славіст Андрэ Бём 10 гадоў працаваў у беларускіх універсітэтах па праграме акадэмічных абменаў: 5 год у БДУ і 5 год у ГрДУ. У Гродне пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Аленай. Зараз яны жывуць ва Украіне, дзе Андрэ працуе. Разам з дзецьмі сям’я хацела, між іншым, наведаць бацькоў Алены, каб дзеткі пабачыліся з бабуляй і дзядулем.
У 2015 годзе Андрэ Бём разам з былой журналісткай БелаПАН Марынай Рахлей выдаў турыстычны даведнік па Беларусі “Weißrussland: Mit Minsk, Brest, Hrodna, Homel, Mahiljou und Vicebsk”.
hrodna.life