Беларусы ЗША правялі мітынг да Дня Волі
У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Манхэтане, паведамляе Радыё Свабода.

Мітынг арганізавалі: Беларуска-амерыканская асацыяцыя (BAZA) і Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне «Пагоня».

Удзельнікі акцыі выказалі:- падзяку ўраду БНР, які «захоўвае І ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы»;
- салідарнасць зь беларускімі палітыкамі, СМІ, актывістамі i грамадзянамі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.
