У Польшчы будзе аб'ект для ваеннай тэхнікі ЗША
Генсек NATO Енс Столтэнберг заявіў, што альянс плануе пабудаваць у Польшчы аб’ект для захоўвання ваеннай тэхнікі ЗША, паведаміў 23 сакавіка The Wall Street Journal.

Енс Столтэнберг
Па словах генсека, будаўніцтва гэтага аб’екту пачнецца ўжо летам 2019 года. Ён таксама дадаў, што кошт праекту ацэньваецца ў 260 мільёнаў даляраў. Енс Столтэнберг пакрэсліў, што аб’ект патрэбен для ўмацавання прысутнасці ЗША ў Польшчы.
Раней, у лютым бягучага года, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заяўляў, што колькасць войскаў ЗША ў краіне будзе павялічвацца. Тэме павелічэння амерыканскага кантынгенту былі прысвечаны каля пяці яго візітаў у ЗША. Ён таксама падкрэсліў, што колькаснасць уласнага войска Польшчы будзе павялічвацца.
racyja.com