У ЗША скончанае даследванне расійскага ўмяшальніцтва ў выбары прэзідэнта

Спецпракурор Роберт Мюлер скончыў расследаванне расійскага ўмяшальніцтва ў выбары прэзідэнта 2016 года. Аб гэтым генпракурор Уільям Бар паведаміў у лісце сябрам кангрэсу.

Роберт Мюлер

Роберт Мюлер


Бар заявіў, што, магчыма. ужо ў гэтыя выходныя зможа распавесці аб галоўных высновах спецпракурора, дадаўшы, што намераны прытрымлівацца палітыкі "максімальна магчымай празрыстасці".
Па неафіцыйных дадзеных, у сваім дакладзе Мюлер не рэкамендуе прад'яўляць нейкія новыя абвінавачванні. За няпоўных два гады расследавання абвінавачванні былі прад'яўленыя 34 людзям, у тым ліку 25 расійцам — меркаваным супрацоўнікам ГРУ і "фабрыкі троляў".
Мэтай спецпракурора было расследваць расійская ўмяшальніцтва ў выбары і смежныя справы. Былому дырэктару ФБР Роберту Мюлеру даручылі справу ў траўні 2017 года — пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў дзейснага кіраўніка бюро Джэймса Комі. Прызначэнне спецпракурора было паклікана забяспечыць незалежнасць раследвання.
Трамп неаднаразова называў расследванне "паляваннем на ведзьмаў" і адмаўляў будзь-якую сувязь сваёй перадвыбарнай кампаніі з Расіяй.
Паводле meduza.io