Беларусь плануе набыць у Расіі знішчальнікі СУ-30СМ
Пасля 2020 года Беларусь плануе набыць у Расіі знішчальнікі СУ-30СМ, паведаміў у Мінску камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў.
"Прыходзіць час замяняць састарэлыя самалёты. Як альтэрнатыву мы разглядаем СУ-30СМ", — цытуе Двігалёва РИА Новости.
Ён растлумачыў, што новыя знішчальнікі павінны прыйсці на змену "старэючым" МіГ-29.
Камандуючы ўдакладніў, што закупкі новых расійскіх знішчальнікаў плануюцца пасля 2020 года.
На выставе МАКС-2015 у Падмаскоўі беларускі ваенны лётчык апрабаваў СУ-30СМ. "У яго склаліся вельмі добрыя ўражанні ад машыны", — адзначыў Двігалёў.