Беларусь: Дом еўразійскага кампрамісу

Беларускія юрысты выдалі брашуру «Беларусь: Terra Incognita ў цэнтры Еўропы ці тэрыторыя еўразійскага кампрамісу». Выданне прымеркаванае да ўгодкаў падпісання Беларуссю, Расіяй, Англіяй і ЗША мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.



4_2_volciek.jpg

Аўтары выдання хочуць звярнуць увагу грамадскасці як унутры Беларусі, так і прыцягнуць увагу міжнародных палітычных структур, што гэты мемарандум ва ўмовах цяперашняга часу можа стаць тым дакументам, які адкрые новую Беларусь, здольную стаць палітычным, эканамічным і культурным Домам еўразійскага супрацоўніцтва і кампрамісу.

На думку складальнікаў брашуры — праваабаронцы Алега Воўчака, юрыстаў Ігара Рынкевіча і Юрыя Волчака, — мемарандум у сённяшніх умовах можа стаць дакументам, які адкрые новую Беларусь, здольную стаць палітычным, эканамічным і культурным Домам еўразійскага супрацоўніцтва і кампрамісу.

Адзін з аўтараў выдання праваабаронца Алег Волчак мяркуе, што для дзяржавы даўно наспеў час правесці мадэрнізацыю ды знайсці новае аблічча для рэпрэзентацыі сябе. У брашуры складальнікі акурат і паспрабавалі выказаць сваё бачанне месца і ролі Беларусі ў сучасным свеце.

Ідэя добраўпарадкаванага і гасціннага Еўразійскага дома, па меркаванні аўтараў, вынікае з разумення, што “чалавецтвам назапашаны вялікі, у тым ліку горкі, вопыт, і мы павінны пазбегнуць паўтарэння бедаў, нарошчваючы поспехі.

Агульная стратэгічная мэта па стварэнні адзінага Еўразійскай дома, на погляд аўтараў, цалкам рэальная для дасягнення. І менавіта “Беларусь можа стаць тэрыторыяй усеагульнага кампрамісу Еўропы і Азіі, іх злучальны звяном у вырашэнні многіх складаных задач сучаснасці, якія тычацца пытанняў міру і эканамічнай стабільнасці.

Аўтары заклікаць дзяржавы-падпісанты Мемарандума, а таксама іншыя дзяржавы Еўропы і Азіі, ужо цяпер пачаць абмеркаванне ідэі “стварэння на тэрыторыі Беларусі цэнтра еўразійскай культуры, транспартна-лагістычнага, гандлёва-эканамічнага і фінансавага пасярэдніка ўсёй Еўразіі.

Тэрыторыя беларускай дзяржавы бачыцца імі пляцоўкай на мацерыку, дзе ў шматлікіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця народаў Еўразіі будуць вырашацца разнастайныя супярэчнасці. “Практыка пераканаўча паказала, — падкрэсліваецца ў брашуры, — што ні адна краіна сёння не можа выжыць у гэтым свеце адна. Нават Швейцарыя, з’яўляючыся фінансава-эканамічным цэнтрам Заходняй Еўропы, сёння адчувае моцны ціск трансатлантычных карпарацый, яе не абышлі бокам глабалізацыя і еўрапейская інтэграцыя.

Перашкоды на гэтым шляху вынікаюць з закрытасць Беларусі пры цяперашняй аўтарытарнай уладзе. Пры ўмове ж дэмакратычнай трансфармацыі Рэспубліка Беларусь здольная з’яднаць і ўмацаваць шырокі спектр інтарэсаў самага вялікага мацерыка планеты, стаўшы еўразійскай «Швейцарыяй». Пры новай дэмакратычнай уладзе наша краіна “зможа ажыццявіць сваю місію — стаць тэрыторыяй кампрамісу ў Еўразіі, — пішуць аўтары выдання.

У якасці адной з прапаноў яны агучваюць ідэю размясціць у Беларусі адзін з інстытутаў АБСЕ, напрыклад, Вярхоўную камісію па справах нацыянальных меншасцяў.