Беларускі радыёвядоўца, што выехаў у Кіеў: Буду бараніць Украіну
Былы прадзюсар і вядоўца «Альфа радыё» Сяргей Кузін адмовіўся ў 2004 годзе працаваць у Менску пад кіраўніцтвам людзей, прызначаных Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Цяпер ён жыве ў Кіеве, атрымаў украінскае грамадзянства і паспяхова тут працуе. Сёлета Сяргей быў удзельнікам кіеўскага Майдану.
«Калі будзе прызыў у войска альбо мабілізацыя, я стану на абарону (Украіны — belsat.eu) без усялякіх умоў і агаворак. Тым больш, што я за гэты час быў у некалькіх гарачых кропках дастаткова вялікую колькасць разоў. Пачынаючы з сакавіка, мы ўжо былі на блок-пастах... Спадзяюся да гэтага не дойдзе, але, улічваючы, што я маю знаёмых, якія атрымалі там раненні, пайшлі з жыцця, то адказ для мяне відавочны», — адказаў Сяргей Кузін на пытанне «Белсату» пра гатоўнасць бараніць Украіну са зброяй у руках.