Амбасадар ЗША: РФ накіравала на Данбас найноўшыя сістэмы СПА

Джэфры Пайятт заявіў, што ўсё большая колькасць расійскіх войскаў непасрэдна ўцягнутая ў ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны.



panzyr.jpg

Расія перакінула на Данбас найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведаміў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайятт у сваім Twitter.
«Расія накіравала найноўшыя сістэмы СПА, уключаючы і Панцыр-С1, на ўсход Украіны і цяпер непасрэдна ўцягнутая ў ваенныя  дзеянні», — напісаў Пайятт. 
Амбасадар паведаміў, што ўсё большая колькасць расійскіх войскаў непасрэдна ўцягнутая ў ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны. «Танкаў, бронетэхнікі, артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, якія пастаўляюцца Расіяй, недастаткова, каб перамагчы ВС Украіны», — адзначыў амбасадар.
Панцыр-С1 — расійскі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс наземнага базіравання. Комплекс прызначаны для абароны малапамерных аб'ектаў ад сродкаў паветранага нападу (як пілатуемых, так і беспілотных). Акрамя таго комплекс здольны весці барацьбу з лёгкабраняванымі наземнымі мэтамі, а таксама жывой сілай праціўніка. Далёкасць стральбы да 18 км.
news.liga.net