На антываенны мітынг у Маскве выйшаў адзін чалавек і адразу быў затрыманы паліцыяй

У Маскве на антываенны мітынг выйшаў аж адзін чалавек, праз некалькі хвілін ён быў затрыманы паліцыяй. Адзіным удзельнікам пратэсту стаў актывіст Дзмітрый Манахаў.



manachau.jpg

Пра гэта ў сваім блогу піша Філіп Кірэеў. 
У сераду, 27 жніўня Дзмітрый Манахаў напісаў у Twitter, што ён расіянін, не быдла, што не забойца і не акупант: «Мне сорамна, што Пуцін мой прэзідэнт. У 9.00 я іду на Манежку супраць вайны».
Раніцай у чацвер ён прыйшоў на Манежную плошчу без якіх-небудзь плакатаў, без усялякай агітацыі, «проста прыйшоў і пачаў выказваць сваю пазіцыю перад мінакамі», піша блогер. 
«Выказваў ён яе даволі гучна. «Чаму ў Краматорску і Славянску усё нармальна? Адтуль сышлі так званыя «сепаратысты». Забойствы толькі там, дзе «сепаратысты», — пераказвае словы Манахава Кірэеў.
«Казаў, што дзеянні Пуціна трапляюць пад 353 КК РФ (планаванне, падрыхтоўка, развязванне або вядзенне агрэсіўнай вайны). Мінакі спыняліся і слухалі, для дзевяці раніцы, мне здаецца, іх было дастаткова», — падкрэсліў блогер. 
«Наш прэзідэнт вінаваты ў развязванні вайны. Трупы дэсантнікаў узнікаюць не з космасу. Распачынаем крымінальную справу і цягнем нашага прэзідэнта пад суд», — цытуе Манахава блогер.
Але літаральна праз некалькі хвілін на Манежную плошчу прыехала паліцыя, якая «пачала затрымліваць» пратэстанта, нягледзячы на пярэчанні Манахава, што гэта адзіночны пікет і ён мае на гэта поўнае права, але яго асабліва не слухалі.
Мінакі глядзелі з цікавасцю. Хтосці прасіў паліцэйскіх не ўжываць сілу, хлопец жа адзін. Хтосці, наадварот, казаў, што пры Сталіне яго б расстралялі прама тут.
obozrevatel.com