ЕС адхрысціўся ад словаў свайго прэс-аташэ пра расійскую агрэсію ва Украіне

Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне заявіла, што заявы прэс-аташэ Давіда Стуліка пра пачатак расійскай агрэсіі на Данбасе з'яўляецца яго прыватным меркаваннем.



head_in_the_sand.gif

Давід Стулік у Facebook напісаў, што 27 жніўня «пачалася адкрытая расійская агрэсія на ўкраінскай тэрыторыі».
«Гэта агрэсія адбывалася доўгі час, пачынаючы з Крыма, але цяпер стала відавочна, крымскі сцэнар адбываецца і на мацерыковай Украіне», — напісаў Стулік.
Пасля на старонцы Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне з'явілася інфармацыя, што паведамленне спадара Стуліка з'яўляецца яго прыватным меркаваннем і не адлюстроўвае афіцыйнай пазіцыі дыпламатычнага ведамства.
Паведамленне пра расійскую агрэсію знікла са старонкі Давіда Стуліка.
Бі-Бі-Сі — Украіна