Беларусы аддаюць перавагу Балгарыі і Грузіі перад акупаваным Крымам

Паўвостраў ў 2014-м наведалі ледзь не ў 2,5 разы менш нашых суайчыннікаў, чым за год да таго. Што будзе гэтым летам?



pusty_pliazh.jpg

Хутчэй за ўсё, чарговае падзенне, прагназуе выданне sb.by.
Туры ў Крым, заўважае дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, фірмы прапаноўваюць вельмі выбарча.
- Хоць да крызісу гэтым бюджэтным напрамкам займалася ледзь не кожная другая турыстычная фірма...
Паток пляжнага адпачынку з Беларусі пераарыентаваўся на Балгарыю, Краснадарскі край, пачынае набіраць абароты Егіпет, ёсць жадаючыя адпачываць у Тунісе. А лік турыстаў, якія адправіліся ў Грузію, і наогул вырас у 2 - 3 разы.