Блогер Шэры кот арыштаваны
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як Шэры кот, ужо некалькі дзён не выходзіў на сувяць. Цяпер стала вядома, што ён адбывае арышт за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй ў Аршанскім ІЧУ.
Пра гэта паведаміла “Еўрапейская Беларусь” у сваім тэлеграм-канале.
Дзмітрый Казлоў перастаў выходзіць на сувязь 26 снежня. Прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі", паведамляе, што блогер Казлоў быў затрыманы 26 снежня і асуджаны за ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі. Цяпер ён адбывае суткі ў ІЧУ Оршы. На які тэрмін асуджаны актывіст, пакуль невядома.
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска над ім павінен быў адбыцца яшчэ адзін суд, аднак судовы працэс перанеслі на 10 студзеня.