Блогера-палітвязня Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў віцебскую калонію

Уладзіміра Цыгановіча, аўтара Youtube-канала "MozgON", перавялі ў віцебскую калонію, паведамляюць праваабаронцы

mozgon_0906.jpg

42-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020-га. На сваім канале блогер пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны.

31 траўня 2020 года ён правёў трансляцыю пікету з Камароўкі, перад якім затрымалі Міколу Статкевіча.

Уладзіміра Цыгановіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). 

14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.

Цяпер праваабаронцы паведамілі, што днямі блогера этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьба».

Цяпер дасылаць лісты палітвязню трэба на адрас: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч