Палітвязень Яўген Дзмітрыеў выходзіць на волю з калоніі «Воўчыя норы»
28-гадовы Яўген Дзмітрыеў працаваў пажарным-ратавальнікам у МНС. Яго затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску.

Паводле абвінавачвання, Яўген Дзмітрыеў 4 кастрычніка быў на несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе стаяў у счэпцы з іншымі грамадзянамі, выходзіў на праезную частку.
Пры гэтым, знаходзячыся на праезнай частцы па праспекце Машэрава, ён актыўна падтрымаў дзеянні асобаў, якія наносілі ўдары рукамі і нагамі, а таксама кідалі розныя прадметы ў службовы транспартны сродак — вадамёт Iveco. Але абвінавачанне паводле 364 артыкула знялі.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 лютага 2021 года суддзя Юлія Густыр прысудзіла Яўгену два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.