Больш за 33 тысячы затрыманых. 384 гады зняволення. Рэпрэсіі за 2 гады
Такія лічбы па Мінску называюць валанцёры з ініцыятывы «Спісы затрыманых».

Гэтыя страшэнныя лічбы, якія апісваюць тэрор, што адбываецца ў Беларусі, не могуць не агаломшваць.
Сярод затрыманых 757 — пенсіянеры.
У шпіталь пасля затрымання трапілі 3857 чалавек!
Так званыя суддзі далі больш за 2 мільярды рублёў штрафу — гэта каля 800 тысяч долараў.
140 тысяч дзён арышту атрымалі тыя, каго затрымалі ў Мінску. Дзень за днём з іх жыцця агулам скралі 384 гады.
Больш за 33 тысячы затрыманых.
Рэпрэсіі рэжыму не спыняюцца.
