Больш за 700 мігрантаў уцяклі з лагераў у Літве
МУС Літвы прызнала, што з лагераў для мігрантаў збеглі больш за 700 чалавек. Атрымалася вярнуць толькі 146 з іх. Гаворка ідзе аб колькасці ўцёкаў за ўвесь час міграцыйнага крызісу.

Як паведамляе Delfi са спасылкай на МУС краіны, больш за ўсё
ўцёкаў было здзейснена з лагера ў Рукле пад Ёнавай, а таксама з Цэнтра
рэгістрацыі бежанцаў у Пабрадзе. У некаторых выпадках мігранты проста выклікалі
таксі і спрабавалі з'ехаць.
МУС мае намер узмацніць ахову месцаў утрымання мігрантаў.
З пачатку года ў Літве было затрымана 4169 чалавек пры
спробе перасекчы мяжу ў абыход пунктаў пропуску. Больш за 2,8 тыс. з іх
з'яўляліся грамадзянамі Ірака.
Паводле reform.by.