Польскія памежнікі зафіксавалі 590 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю за мінулыя суткі
4 кастрычніка зафіксавана 590 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы, паведамляе Польская памежная служба ў штодзённай справаздачы.

34 грамадзяніна Ірака і адзін грамадзянін Конга былі
затрыманыя, астатніх на тэрыторыю Польшчы не прапусцілі.
6 чалавек затрыманыя каля мяжы за садзейнічанне нелегальнай міграцыі. Гэта грамадзяне Украіны, Лівіі, Нідэрландаў, двое грамадзян Румыніі і паляк з Паморскага ваяводства. Усяго з пачатку месяца 26 чалавек былі затрыманыя па падазрэнні ў садзейнічанні нелегалам.
Паводле reform.by.