Брэст. Зрабіце і ў нашым двары 1000-годдзе горада!

Больш за 20 недахопаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі і стане жылога шматкватэрнага дома выявілі жыхары і прад'явілі патрабаванні да ўладаў па іх ліквідацыі на агульным сходзе ў Брэсце.

20180723_175105.jpg


Сход жыхароў дома № 336/5 па вул. Маскоўскай адбылося па выніках калектыўнага звароту накіраванага ў Брэсцкі гарвыканкам. У ім гараджане звяртаюць увагу на тое, што працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі не праводзілася амаль за 50 гадоў.

У сваім звароце жыхары дома просяць уключыць дваровую тэрыторыю ў праграму падрыхтоўкі да святкавання тысячагоддзя Брэста і правесці добраўпарадкаванне ў адпаведнасці з сучаснымі стандартамі Рэспублікі Беларусь.

20180723_181212.jpg


«Больш за 20 прэтэнзій было выказана жыхарамі дома прадстаўнікам КУП «ЖРЭА» Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста. Многія кватэры затапляе пасля дажджоў, у падвалах антысанітарыя. У двары дома няма асвятлення, тратуараў, аўтамабільнай стаянкі, дзіцячай пляцоўкі. Адсутнічае нават нумарацыя пад'ездаў з указаннем нумароў кватэр, што значна ўскладняе працу хуткай медыцынскай дапамогі. Мы таксама выступілі на сходзе і прапанавалі свой паэтапны план вырашэння праблем», — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.

Тым не менш, першыя поспехі пасля адпраўкі калектыўнага звароту ўжо ёсць. Супрацоўнікі камунальных службаў пачысцілі брылі над пад'ездамі, на якіх ужо пачыналі расці дрэвы, і пафарбавалі ўваходы ў пад'ездах.

20180723_183601.jpg


«Прадстаўнікі Адміністрацыі выказалі пазіцыю, што ўсе грошы зараз ідуць на падрыхтоўку да святкавання 1000-годдзя Брэста. Гэты дом і двор не ўваходзяць у гэтую праграму. У сваю чаргу, жыхары настойвалі на тым, што амаль 50 гадоў яны спраўна плацяць за капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне. Па планах горада капітальны рамонт дома і добраўпарадкаванне тэрыторыі павінна было прайсці яшчэ 9 гадоў назад! Абурэнне жыхароў выклікала пазіцыя адной з супрацоўніц камунальных службаў, якая вяла пратакол сходу. На пытанне аб тым, якія работы ЖЭСа ўваходзяць у артыкул выдаткаў «тэхнічнае абслугоўванне», змагла толькі адказаць «вясновы і восеньскі агляд пад'ездаў». Вынікам сходу стала прапанова шэрагу ўдзельнікаў скараціць 4 чыноўніка, якія прыходзілі на сустрэчу і вярнуць ім 1 дворніка, якога няма ўжо месяц», — падводзіць вынікі кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі" Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ганна Канюс.

20180723_175055.jpg


Прадстаўнікі арганізацыі «За свой горад» і БСДП маюць намер і далей аказваць жыхарам прававую і інфармацыйную дапамогу ў вырашэнні мясцовых праблем.

Паводле прэс-службы