БТР едуць на ахову Палацу незалежнасці (відэа)
Калоны спецтэхнікі і БТР едуць да Палаца незалежнасці, паведамляе РИА Новости.
Першым прыехаў грузавік з салдатамі ўнутраных войскаў, якія, магчыма, возьмуць пад ахову стэлу "Мінск-горад-герой" і плошчу Дзяржаўнага сцяга.
Зараз ля стэлы ўжо прыгатаваныя міліцэйскія загароды.
Затым прыбыла калона спецтэхнікі-чатыры аўтамабілі "Заслон" для ўмацаванняў, аўтамабілі з калючым дротам і вадамёт. Калону суправаджала машына ДАІ.
Яшчэ праз некаторы час па праспекце Пераможцаў у бок Палаца Незалежнасці прайшла калона з дзесяці БТР.