Буйная аптэчная сетка пачала бясплатна карміць лекараў Віцебска
Абеды дастаўляюцца у 1-ю і 2-ю бальніцы горада.

Холдынг «Аптэка Груп» віцебскага бізнэсоўца Леаніда Томчына запусціў бясплатную дастаўку абедаў для лекараў 1-й і 2-й бальніц горада. Кожны бокс падпісаны словамі падзякі за працу медыкаў.
Бясплатныя абеды рыхтуе служба кейтэрынга па замове аптэчных сетак ADEL і «Добрыя лекi ». Кухары працуюць ноччу ў пальчатках і ў масках. Ежа пакуецца ў стэрыльныя ланч-боксы і да поўдня дастаўляецца ў бальніцу.
Ініцыятыва належыць ураджэнцу Віцебска і ўладальніку аптэчных сетак Леаніду Томчыну. «Цяпер аператыўна прапрацоўваецца магчымасць пастаўкі медыцынскіх вырабаў у клінікі раённых і абласных гарадоў. Гэта тое малое, што зараз мы можам зрабіць для тых, хто прыняў на сябе ўдар», — распавялі ў холдынгу« Аптэка Груп».
Бясплатныя абеды будуць дастаўляць, пакуль эпідэміялагічнае становішча не нармалізуецца.