«Дапаможам дактарам разам!» — заклікаюць грамадскія актывісты
Грамадскія актывісты, платформа molamola.by і фонд «Імёны» працягваюць збор сродкаў на рэспіратары для медыкаў.
Да дапамогі беларускім медыкам, якія зназходзяцца на перяднім краі барацьбы з каронавірусам, далучаюцца шматлікія арганізацыі грамадзянскай супольнасці i актывісты з усёй краіны.
Гэтак, 3 красавіка сябры Партыі БНФ на чале з намеснікам старшыні партыі Вадзімам Саранчуковым разам з іншымі грамадскімі актывістамі адвезлі 1,5 тысячы масак у 3 гарадзенскія шпіталі.
«Можаце ўжо запісваць мяне ў панікеры, але калі гэта дапаможа выратаваць хаця б адно жыццё – значыць усё не дарма!» – сказаў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў.
Збор сродкаў на дапамогу медыкам тут.
Агулам супольная акцыя ўжо закранула каля дзясятка гарадоў: сярод іх Мінск, Віцебск, Гомель, Ліда, Хоцімск, Наваполацк ды іншыя. Актывісты паставілі ў больніцы 20 тысяч рэспіратараў. Зараз валанцёры дамаўляюцца пра закуп камбінезонаў і медычных халатаў, якія таксама развязуць па айчынных клініках.
Ты медык і патрэбная дапамога? Запоўні форму.Жывеш не ў Беларусі і хочаш дапамагчы? Ідзі па спасылцы.Хочаш пералічыь грошы праз АРІП / ЕРИП №II/976941.Маеш 3d друкарку і хочаш друкаваць рэчы для лекараў? FAQ па спасылцы.
❗ Таксама заклікаем падтрымаць іншыя каналы збора дапамогі:
↘ Партнэрскі збор дапамогі для медыкаў https://bit.ly/3dIwN80
↘ Збор у дапамогу для 3d друкароў https://bit.ly/3aIkvdE
↘ Збор на сродкі абароны для медработнікаў https://bit.ly/2UCjVYb
↘ Збор на 7 парадаў як выжыць людзям сталага веку https://bit.ly/3dNHiXx
↘ Усе зборы па праблеме #COVID19 на MolaMola тут https://bit.ly/2wbhtj8
narodny.org