Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі чарговыя 15 сутак
Экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну арыштавалі на 15 сутак. Сёння прайшоў суд па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе найстарэйшае беларускае выданне (прызнанае «экстрэмісцкім»).

Гэта не першы адміністрацыйны арышт былой выкладчыцы. У сакавіку яна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.
Таксама Наталлю
Дуліну затрымлівалі пасля выбараў у 2020 годзе. Тады яна падтрымала адлічаных
студэнтаў, ёй прысудзілі 14 сутак арышту паводле адміністрацыйнага артыкул 23.34
(удзел у пікетаванні).
Перад затрыманнем Наталлю звольнілі з МДЛУ.