На гітарыста Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава завялі крымінальную справу
Супраць музыкі Уладзіслава Плюшчава пачалі крымінальную справу паводле арт.188 КК (паклёп). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на супольнасць прадстаўнікоў беларускай культуры.
Уладзіслава затрымалі 12 красавіка і асудзілі на 25 сутак
адміністратыўнага арышту. Цяпер з'явілася інфармацыя і пра крымінальны артыкул.
Іншых падрабязнасцяў справы пакуль няма.