Цяпер афіцыйна: праезд у мінскім грамадскім транспарце падаражэў на 10 капеек
Мінгарвыканкам павысіў тарыфы на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Кошт праезду вырас на 10 капеек.
Рашэнні №967 і №968 ад 7 красавіка апублікаваныя сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша REFORM.by.
Праезд аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі ў звычайным і хуткасным рэгулярным паведамленні ў Мінску будзе каштаваць 85 капеек, а ў метро — 90 капеек за адну паездку.
Змены ўступаюць у сілу праз 5 дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, яшчэ ўчора было вядома, што праезд падаражэе, але не было вядома, наколькі.
Варта адзначыць, што папярэднія падаражэння праезду ў грамадскім транспарце рабіліся на 5 капеек.