Цяпер і «Кібер-Партызаны». МУС прызнала яшчэ два тэлеграм-каналы экстрэмісцкімі

Канал "Кібер-Партызаны" і чат "Кібер-слівы" ў Telegram прызнаны МУС экстрэмісцкім фарміраваннем.

Фота з сайта www.cherikovnews.by

Фота з сайта www.cherikovnews.by

Міністэрства ўнутраных спраў напісала ў сваім тэлеграм-канале, што «прынята рашэнне аб прызнанні групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай Telegram-канала «Кібер-Партызаны» і Telegram-чата «кібер-слівы», экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці».