МУС прызнала тэлеграм-каналы Ждановіч экстрэмісцкім фарміраваннем
"Ждановічы сёння" і "Ждановічы 2020 — клуб аматараў песень Цоя" ў Telegram прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем.
![1351720244.jpg 1351720244.jpg](/img/v1/images/1351720244.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай Telegram-канала «Ждановічы сёння» і Telegram-чата «Ждановічы 2020 — клуб аматараў песень Цоя», экстрэмісцкім фарміраваннем” і заявіла пра забарону іх дзейнасці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала МУС.