Сярэдні заробак у Беларусі ўпершыню ўпаў з пачатку года, і гэта ў рублях

Сярэдні заробак па краіне ўпаў у жніўні на 0,5% і склаў 6 млн 970,5 тысячы. У грашовым выражэнні беларусы страцілі за месяц 38,1 тысячы рублёў, паведамляе Белстат.



slonim_zarplata_koshelek_dengi.jpg

Гэта першае скарачэнне сярэдняга заробку беларусаў у рублёвым эквіваленце з пачатку гэтага года.
У далярах заробкі зменшыліся яшчэ больш: за месяц — на $32, з пачатку года — амаль на $200. У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за жнівень сярэдні заробак па краіне ў мінулым месяцы склаў $427 даляраў. Нагадаем, у ліпені сярэдняя зарплата па краіне склала $458, а ў снежні мінулага года была на ўзроўні $621.
Рэальная зарплата ў студзені-жніўні гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 зменшылася на 3,1%, а ў цяперашнім жніўні ў параўнанні з ліпенем гэтага года знізілася на 0,7%.
Паводле "Нашай Нівы"