Лукашэнка пагражае ізалятарам за пратэрмінаваную запазычанасць
Праблеме росту дэбіторскай запазычанасці была прысвечана нарада ў кіраўніка Беларусі 23 верасня.
У гэты няпросты час бізуном для
эканомікі і дзяржаўных фінансаў стала праблема невяртання дэбіторскай запазычанасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта значыць, што нашы прадпрыемствы пастаўляюць тавар, а грошы ці не атрымліваюць наогул, што падобна на злачынства, або атрымліваюць несвоечасова, праз паўгода, а то і праз год і гады. Гэта значыць асобныя прадпрыемствы тавар аддалі, а грошай няма", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы сутнасць тэрміна.
На думку Лукашэнкі, самай небяспечнай праблемай з'яўляецца знешняя
дэбіторская запазычанасць. Тады як з унутранай запазычанасцю можна хутка разабрацца. Апошнім часам у Беларусі як раз былі прынятыя крокі ў гэтым кірунку.
"Апошні прыклад па алкаголю: хто не разлічыўся за запазычанасці да 1 верасня, знайшлі свае месцы ў следчым ізалятары. І так будзе надалей. Мы не дазволім губіць дзяржаўныя і іншыя
прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю, рознага роду круцелям", — падкрэсліў Лукашэнка.
Агульная дэбіторская
запазычанасць за пастаўленую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю ў Расію з пачатку года ўзрасла больш чым на 30 %. У першую чаргу гэта звязана з ростам колькасци неплацёжаздольных
расійскіх прадпрыемстваў толькі ў апрацоўчай прамысловасці ў 1,6 разы.
«Зрухі ў вырашэнні праблемы дэбіторскай запазычанасці за пастаўленую ў Расію беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю ёсць, але казаць аб пераломе сітуацыі пакуль рана», — сказаў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Віктар Клімаў, перадае БЕЛТА.