Чаму трэба бараніць Курапаты (відэа)
«Белсат» зняў кранальны ролік пра ўрочышча Курапаты. Будаўніцтва бізнес-цэнтра ў Курапатах згортваецца, аднак актывісты плануюць заставацца ў лагеры да панядзелка.

Фота Алены Ляшкевіч
Супрацьстаянне ў Курапатах яшчэ не скончанае. З пляцоўкі, дзе планавалі пабудаваць новы бізнес-центр, вывозяць тэхніку і бетонныя пліты. Аднак актывісты кажуць, што застануцца ў лагеры да панядзелка.
Рашэнне пра лёс намётавага мястэчка абвесцяць сёння пасля мітынгу, які пачнецца а 18:00.