Чарговае паседжанне «Клуба Вітаўта Вялікага» пройдзе па тэме рэферэндума 1995 года

У межах акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» Малады Фронт ладзіць паседжанне «Клуба Вітаўта Вялікага».

khvilina_hrunvald150709_5_jjs13.jpg

13 траўня а 18 гадзіне ў памяшканні «Арт-сядзібы» адбудзецца паседжанне «Клуба Вітаўта Вялікага» па тэме рэфэрэндума 14 траўня 1995 года. Ганаровы госць клуба дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання і ўдзельнік галадоўкі супраць прызначэння рэферэндума — Мікалай Аксаміт.

«Запрашаем усіх, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй Беларусі прыйсці і паслухаць удзельніка і сведку тых драматычных падзей вясны 1995 года», — гаворыць вядоўца клуба, адзін з лідэраў Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.

«Малады фронт» прапануе ўзняць бел-чырвона-белы сцяг разам з дзецьмі



«Клуб Вітаўта Вялікага» па тэме «Рэферэндум-1995» пачнеццаа 18 гадзіне, у пятніцу 13 траўня на Арт-сядзібе (па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Нагадаем, што 14 траўня на плошчы Кастуся Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) а 12 гадзіне адбудзецца акцыя «Праспект нацыянальнага сцяга», на якую маладафронтаўцы заклікаюць прыходзіць усіх, хто прагне засведчыць, што рана ці позна, але бел-чырвона-белы сцяг вернецца на дзяржаўны пасад! Зробім гэта разам!