Чэхія не збіраецца плаціць Расіі за газ рублямі
Чэхія не збіраецца плаціць Расіі за газ рублямі. Прага і Варшава плануюць стварыць групу для рэагавання на спыненне паставак нафты з Расіі, паведаміў прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла.

Чэхія адмаўляецца плаціць за расійскі газ рублямі. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла, піша korrespondent.net.
«Чэхія не збіраецца паддавацца шантажу Расіі», — сказаў Фіяла.
Прэм'ер-міністр Чэхіі дадаў, што яго краіна разам з Польшчай плануе стварыць групу для рэагавання на спыненне паставак нафты з Расіі: Прага і Варшава дапускаюць такі сцэнар і рыхтуюцца да яго.
На яго думку, тыя краіны і кампаніі, якія згаджаюцца на ультыматум Расіі, здзяйсняюць памылку, бо аплата газу рублямі — гэта парушэнне санкцый ЕС.