Нарвегія закрывае свае межы і парты для расійскіх грузавікоў і караблёў. Але будуць выняткі

Улады Нарвегіі абвясцілі аб рашэнні закрыць свае межы і парты для расійскіх грузавікоў і караблёў, далучыўшыся да санкцый Еўразвязу ў сувязі з поўнамаштабным уварваннем Расіі ва Украіну.

Барэнцбург — расійскі горад на Шпіцбергене

Барэнцбург — расійскі горад на Шпіцбергене

Памежны пераход Стурскуг — адзіны паміж Нарвегіяй і Расіяй — закрыты для перавозкі ўсіх тавараў, якія ўваходзяць у санкцыйны спіс ЕС, паведаміла грамадскаму тэлеканалу NRK міністарка замежных спраў Анікен Гітфэльд.
Мяжа паміж дзьвюма краінамі будзе закрытая з пятніцы, а расійскія караблі не змогуць заходзіць у нарвежскія парты з 7 траўня.
Але расійскія рыбалоўныя судны, якія часта выгружаюць свой улоў у парты на поўначы Нарвегіі, будуць вызваленыя ад санкцый, заявіла міністарка 29 красавіка.
У МЗС заявілі, што нарвежскі арктычны архіпелаг Шпіцберген, які дзейнічае ў рамках дагавору 1920-х гадоў, што дазваляе праз яго пашыраць доступ краінам-удзельніцам, таксама не будзе падпадаць пад санкцыі.
Чалец NATO Нарвегія не з'яўляецца чальцом Еўразвязу, але ўваходзіць у Шэнгенскую зону — зону 26 еўрапейскіх краін, якія афіцыйна адмянілі памежны кантроль паміж сваімі тэрыторыямі.