Казахстан не будзе дапамагаць Расіі абыходзіць санкцыі
Казахстан запэўніў украінскі бок, што не будзе дапамагаць Расіі абыходзіць санкцыі.
Міністр замежных
спраў Украіны Дзмітрый Кулеба 29 красавіка правёў тэлефонныя перамовы са сваім
казахстанскім калегам Мухтарам Цьлеўбердзі. Кіраўнік МЗС Казахстана запэўніў,
што яго краіна не будзе дапамагаць Расіі абыходзіць санкцыі.
Паводле слоў кіраўнік МЗС Украіны, падчас гутаркі таксама абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.
"Ён (Цьлеўбердзі. — рэд.) запэўніў, што Казахстан не дае і не будзе даваць механізмы абыходу санкцый", — дадаў Кулеба.