Чэхія па праграме МЗС прыме 500 беларусаў і расійцаў, якія пераследуюцца ўладамі
Міністэрства замежных спраў Чэхіі апублікавала праграму «Грамадзянская супольнасць», у рамках якой краіна мае намер прыняць беларусаў і расійцаў, якія пераследуюцца ўладамі. У краіне гатовыя прыняць 500 чалавек. Як сказана ў паведамленні МЗС, мэта праграмы — дапамагчы актывістам пакінуць краіну з меркаванняў бяспекі.

Праграма будзе рэалізоўвацца на працягу года, прыём
дакументаў ужо пачаўся (з 20 траўня).
МЗС Чэхіі
паведамляе, што ў праграму могуць быць уключаныя грамадзяне Беларусі і Расіі,
якія з'яўляюцца грамадскімі актывістамі, праваабаронцамі, супрацоўнікамі
незалежных медыя, навукоўцамі, і іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай
супольнасці, якія пераследуюцца ўладамі на радзіме.
Асобы, якія адпавядаюць крытэрам удзелу ў праграме, а таксама іх блізкія сваякі, змогуць
звярнуцца з заявай у чэшскую амбасаду. Іх зварот у спрошчаным парадку
разгледзяць на працягу месяца.
Нагадаем, пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну
Чэхія не выдае візы беларусам і расійцам.
Нядаўна ўлады Чэхіі прапанавалі падоўжыць забарону на выдачу
віз і ВНЖ для грамадзян Беларусі і Расіі да канца сакавіка 2023 года.
Паводле refom.by.