Свабода ад Пуціна. ЕС пераходзіць на электракары
Еўрасаюз адмаўляецца ад аўто з рухавікамі ўнутранага згарання
Еўрапейцы хочуць
вызваліцца ад залежнасцяў — як ад нафты і газу, так і ад дэспатаў, пішуць у
прэсе, паведамляе Корреспондент.net. Volkswagen назваў адмову ад такіх аўто
"амбіцыйнай, але дасягальнай мэтай".
Продажы новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання павінны скончыцца ў краінах Еўрасаюза ў 2035 годзе. За такое рашэнне, якое распаўсюджваецца на легкавыя машыны і лёгкі камерцыйны транспарт, прагаласаваў Еўрапарламент.
Што вырашылі еўрапейскія заканадаўцы
Дэпутаты Еўрапейскага парламента падтрымалі прапанову Еўракамісіі, накіраваную на дасягненне нулявых выкідаў для легкавых аўтамабіляў і фургонаў да 2035 года.
Забарону на будучы продаж аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі падтрымалі 339 парламентарыяў, 249 прагаласавалі "супраць", яшчэ 24 устрымаліся.
Частка парламентарыяў прапаноўвала больш мяккі варыянт закона, які дазволіў бы выкарыстаць гібрыдныя рухавікі, аднак гэтыя папраўкі ў выніку не падтрымалі.
Еўрапейскія заканадаўцы таксама паставілі прамежкавую мэту па зніжэнні выкідаў — на 55 працэнтаў для аўтамабіляў і 50 працэнтаў для фургонаў у 2030 годзе ў параўнанні з 2021 годам. Раней гэты мэтавы паказчык складаў 37,5 працэнта. Усяго на аўтамабілі прыпадае 12 працэнтаў выкідаў вуглякіслага газу ў Еўрасаюзе.
У прэс-рэлізе Еўрапарламента ўдакладняецца, што прыняты ў сераду, 8 чэрвеня, тэкст стане асновай для перамоваў з дзяржавамі-чальцамі ЕС.
Міністры навакольнага асяроддзя сустрэнуцца на саміце ў Люксембургу ў канцы чэрвеня.
Зрэштызабарона на продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання на тэрыторыі Еўрасаюза не будзе азначаць адначасова і забароны на іх вытворчасць еўрапейскімі аўтабудаўнікамі.