Затрымалі грамадзяніна Індыі, які дапамагаў мігрантам трапляць з Беларусі ў Польшчу
За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі пракрасціся 19 чалавек, паведамляе Польская пагранслужба. Сярод іх грамадзяне Тога, Беніна, Кот-д'Івуара. Інцыдэнты зафіксаваныя на ўчастках Пласка, Кузня і Крынкі.
За дапамаганне затрыманы грамадзянін Індыі, які перавозіў сямёх мігрантаў, у тым ліку трох грамадзян Камеруна.
Паводле reform.by.