Лідарка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прыехала ў Кіеў. Яе апранулі ў бронекамізэльку (фота)
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен прыехала ва Украіну. Фота з Кіева ў бронекамізэльцы яна выклала ў твітары.
Неўзабаве лідарка Еўракамісіі мусіць сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім для абмеркавання шэрагу актуальных пытанняў.