Блогер Павук папрасіў рэжымнага эксперта Шчокіна патлумачыць заявы, што Украіны не існуе. Што было далей?
Андрэй Павук апублікаваў відэа сваёй размовы з праўладным медыяперсанажам Мікалаем Шчокіным. Блогер папрасіў пракаментаваць словы пра тое, што Украіны, яе народа, культуры і ментальнасці няма і сама дзяржава — толькі контуры на мапе.
«Вы гэтым пытаннем чаго дамагаецеся? Калі вы добра ведаеце
гісторыю Украіны, валодаеце катэгарыяльным апаратам, то вы самі адкажаце на
гэта пытанне», — сказаў Шчокін.
«Дык гэта ж не так. Вы што!» — запярэчыў Павук.
«Вы самі задалі пытанне і самі адказалі. Ну дык навошта мне
званіць?» — спытаў прапагандыст.
Далей Шчокін кажа, што яго заявы базуюцца на ведах, якія ён
узяў з падручнікаў і энцыклапедый, а таксама параіў атрымаць вышэйшую адукацыю
на гістфаку БДУ, у канцы размовы канчаткова сышоўшы ад адказу і кінуўшы
слухаўку.
«НН» нагадвае, што Мікалай Шчокін, які працуе намеснікам аддзела сацыялогіі дзяржкіравання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, у дзяржСМІ дае каментарыі на любыя тэмы, у асноўным пафасна нахвальваючы Лукашэнку і паўтараючы хлуслівыя тэзісы расійскай і беларускай прапаганды.